Знайсці
08.07.2022 / 15:08РусŁacБел

Кіраўнік МЗС Украіны Кулеба: Расія гуляе са светам у «Галодныя гульні», і ёй гэта дазволілі

Кіраўнік МЗС Украіны Дзмітрый Кулеба ў звароце да ўдзельнікаў саміта G20, які праходзіць гэтымі днямі на інданезійскім востраве Балі, заявіў, што Расія гуляе з усім светам у «Галодныя гульні».

Дзмітрый Кулеба. Фота Getty Images

Міжнародная супольнасць не павінна была дапусціць сітуацыі, пры якой Расія шантажуе ўвесь свет цэнамі на энергарэсурсы і харчаванне, а таксама пагрозамі бяспекі, сказаў Кулеба па відэасувязі.

«Па сутнасці, Расія гуляе са светам у «Галодныя гульні», адной рукой утрымліваючы марскую блакаду ўкраінскіх партоў, а другой перакладаючы віну за гэта на Украіну. Расія разглядае залежнасць іншых краін ад любых відаў рэсурсаў як слабасць і запрашэнне выкарыстоўваць гэтую залежнасць у якасці рычага для атрымання выгады для Расіі», — заявіў кіраўнік украінскага МЗС.

Ён нагадаў, што Украіна дзесяцігоддзямі грала важную ролю ў сферы глабальнай харчовай бяспекі. А цяпер, сказаў ён, краіна падвяргаецца нападу, бамбардзіроўкам і марадзёрству.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
14
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031