Знайсці
07.07.2022 / 13:066РусŁacБел

Лукашэнка: У Расіі свае погляды на развіццё Беларусі. І гэта правільна

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што суверэнітэт Беларусі з'яўляецца святым, але заклікаў памятаць пра глабальныя інтарэсы Расіі і погляды Масквы на развіццё Беларусі.

Фота: Віктар Талочка, Sputnik via AFP

Пра гэта ён заявіў на сустрэчы са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Уладзімірам Андрэйчанкам, паведамляе яго прэс-служба.

«Цяпер мы вельмі актывізаваліся па працы на расійскім кірунку. Суверэнітэт, незалежнасць — гэта святое. Інтарэсы беларускага народа. Але трэба разумець, што ў Расіі глабальныя інтарэсы. У іх таксама адпаведныя погляды на развіццё Беларусі. І гэта правільна. Сёння ўжо ўсе зразумелі, што такое Беларусь для Расіі і Расія для Беларусі. У гэтым плане нам таксама прыйдзецца актывізавацца», — сказаў Лукашэнка.

Ён дадаў, што Беларусь павінна зрабіць максімум па яднанні з Расіяй, але захаваць суверэнітэт і незалежнасць.

«Захоўваючы суверэнітэт, незалежнасць, мы павінны зрабіць максімум па кааперацыі ў эканоміцы, па нашым адзінстве, яднанні. Усё зрабіць для таго, каб ніхто не мог кінуць камень у нас, што мы не вырашылі нейкія пытанні ва ўзаемаадносінах з Расіяй. … Мы досыць разумныя, як я казаў, для таго, каб з расіянамі выбудаваць нармальныя адносіны», — заявіў ён.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
66
Ха-ха
9
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
61
1
Мiця/адказаць/
07.07.2022
Кловун)))
0
Лідкін боршч /адказаць/
07.07.2022
Не зразумеў аб сваіх поглядах Расеі на Беларусь. Яна лічыць Беларусь сваёй тэрыторыяй, што хоча, тое і вытварае тутака. Нейкае славаблудства ў Лукашэнкі зноў атрымалася.
1
Uladzimir/адказаць/
07.07.2022
Пусть картошку перебирает. Суверенитета и независимость им уже продана. Вместе с народом. Создаются рос.базы в РБ. В один прекрасный момент объявят, что [Рэд. Выдалена] игра сделана - РБ станет фед.округом Роzzии.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930