Знайсці
30.06.2022 / 14:08РусŁacБел

Ліміт для пасылак у 22 еўра адмяняецца

Ліміты павысілі яшчэ ў красавіку гэтага года, а цяпер змены ўнеслі ў пастанову Саўміна «Аб мерах па рэалізацыі Дамовы аб Мытным кодэксе Еўразійскага эканамічнага саюза». У Саўміне пракаментавалі Onliner, што гэта чыста тэхнічная папраўка для таго, каб прывесці заканадаўства ў адпаведнасць з новымі нормамі.

Цяпер запоўніць электронную дэкларацыю на пасылку прыйдзецца, толькі калі яе агульны кошт, вага або колькасць тавараў перасягнуць ліміты, якія ўстанавіла Еўразійская эканамічная камісія (ЕЭК).

ЕЭК раней павялічыла для фізічных асоб ліміты кошту замежных пасылак, якія не будуць абкладацца мытнымі пошлінамі. Цяпер замест 22 еўра — 1000 еўра. Вага бяспошлінных пасылак таксама ўзрасла з 10 да 31 кілаграма.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
2
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031