Знайсці
29.06.2022 / 13:15РусŁacБел

У Мінску зноў затрымалі інжынера Яўгена Батуру

Сёння раніцай дома ў яго прайшоў ператрус. Самога Яўгена затрымалі.

 

Яўген Батура

Родным мужчыны патэлефанаваў следчы і паведаміў, што Яўген затрыманы, наступныя 10 сутак правядзе на Акрэсціна, піша «Новы час».

Пасля будзе вызначана далейшая мера стрымання. Па словах следчага, актывіст затрыманы за падзеі 2020 года. Якія канкрэтна падзеі маюцца на ўвазе, следчы не ўдакладніў.

Яўгена Батуру затрымлівалі на некалькі гадзін 14 лютага, а потым яго з жонкай Дзіянай Серадзюк затрымалі 3 сакавіка на выхадзе з царквы Святога Духа ў Мінску, і потым кожнага асудзілі на 15 сутак.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
14
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031