Знайсці
29.06.2022 / 09:44РусŁacБел

Прыёрбанк забараніў пераводзіць еўра і даляры на рахункі Альфа-Банка

Кліенты Прыёрбанка сутыкнуліся з забаронай праводзіць плацяжы і пераводы ў далярах ЗША і еўра на рахункі беларускага ЗАТ «Альфа-Банк», піша reform.by.

«Апавяшчаем вас, што плацяжы на карысць кліентаў банкаў-нерэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь з удзелам арганізацый групы Альфа-Банк і АКБ «Капіталбанк» (Узбекістан) у далярах ЗША і еўра будуць адхіляцца банкам у сувязі з унутранай палітыкай RBI», — такое паведамленне атрымліваюць кліенты банка пры спробе здзейсніць перавод на рахунак беларускага Альфа-Банка.

Пад RBI у паведамленні маецца на ўвазе Raiffeisen Bank International, даччыная кампанія якога з'яўляецца асноўным бенефіцыярным уласнікам Прыёрбанка. 

ЗАТ «Альфа-Банк» належыць міжнароднаму фінансаваму кансорцыуму «Альфа-груп». У красавіку расійскі Альфа-Банк трапіў пад блакуючыя санкцыі ЗША. Менеджмент беларускай дачкі лічыць, што гэтыя санкцыі не распаўсюджваюцца на беларускі банк.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031