Знайсці
27.06.2022 / 09:53РусŁacБел

У Варшаве адкрыецца выстава знішчанай расійскай вайсковай тэхнікі

У цэнтры Варшавы, на Замкавай плошчы, 27 чэрвеня ў 10:00 адбудзецца адкрыццё выставы знішчанай Узброенымі сіламі Украіны расійскай вайсковай тэхнікі.

Мэта выставы — паказаць саюзнікам, як украінскі народ абараняе Еўропу і ўвесь цывілізаваны свет, а таксама падзякаваць польскаму народу за дапамогу, якую ён аказвае Украіне.

Гэта першая такая выстава за межамі Украіны. Пасля Варшавы такія акцыі плануюць праводзіць і ў іншых еўрапейскіх сталіцах.

«Мы дапаможам, каб расійскія танкі апынуліся ў Еўропе, але і ў выглядзе металалому. Мы плануем правесці выставы знішчанай расійскай тэхнікі. Пачнём з Варшавы, а затым — Берлін, Парыж, Мадрыд і, нарэшце, Лісабон», — сказаў міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў польскаму тэлеканалу Polsat News.

Выстава арганізаваная Міністэрствам абароны Украіны пры падтрымцы Міністэрства ўнутраных спраў і Міністэрства замежных спраў.

У адкрыцці выставы прымуць удзел афіцыйныя асобы з польскага і ўкраінскага бакоў.

Падобная выстава ўжо прайшла на Міхайлаўскай плошчы ў Кіеве.

Выстава ў Кіеве. Фота: liga.net

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
25
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031