Знайсці
20.06.2022 / 08:05РусŁacБел

Беларусь падрыхтавала спіс з 29 кандыдатаў на палёт у космас

Палёт беларуса плануецца арганізаваць сумесна з Расіяй увосень наступнага года.

Усяго ў спісе 29 кандыдатаў, траціна з якіх — жанчыны, паведаміў тэлеканал АНТ. Падрабязнасці і прозвішчы не прыводзяцца.

Зараз спіс перададзены ў расійскі «Роскосмас», які і будзе займацца далейшай справай падрыхтоўкі палёту.

Вядома толькі, што ў космасе беларус правядзе не больш за месяц.

Нагадаем, што ў космас лёталі трое беларусаў: у 1970-х Пётр Клімук, Уладзімір Кавалёнак і ў 2010-х і 2021 г. Алег Навіцкі. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031