Знайсці
16.06.2022 / 07:37РусŁacБел

У Латвіі выявілі сотні спробаў абыходу санкцый супраць Беларусі і Расіі

Служба дзяржаўных даходаў Латвіі выявіла больш за 400 спроб абыходу санкцый, якія Еўрасаюз увёў у дачыненні да Беларусі і Расіі. Пра гэта расказала генеральны дырэктар Службы дзяржаўных даходаў Іева Яунземе, пішуць «Белорусы и рынок». Вядома, што ў дзесяці выпадках заведзеныя крымінальныя справы.

Яунземе патлумачыла, што ў асноўным гэтыя выпадкі тычацца тавараў, уключаных у санкцыйныя спісы як забароненыя для ўвозу. Адзначаецца, што сярод выяўленых парушэнняў многія звязаныя з падробкай дамоў.

Абмежаванні Еўрасаюза дазваляюць увозіць тавары, калі дзейная дамова была заключаная да ўвядзення санкцый. Таму дакументы падрабляюцца шляхам змены тэрміну іх дзеяння.

На пытанне аб тым, хто здзяйсняе парушэнні — латвійскія кампаніі ці пастаўшчыкі з Расійскай Федэрацыі і Беларусі, кіраўнік Службы дзярждаходаў адказала, што гэта не так проста вызначыць, бо ланцужок доўгі, у ім удзельнічаюць замоўца, пастаўшчык і перавозчык.

«Кіроўца грузавіка не ведае, ці ўваходзяць тавары, якія ён вязе, у спіс санкцый, ці не, таму адказнасць кладзецца на замоўцу і пастаўшчыка, якія, напэўна, спадзяюцца на тое, што канкрэтны груз не заўважаць», — адзначыла Іева Яунземе.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031