Знайсці
14.06.2022 / 18:24РусŁacБел

Праз год у школах увядуць абавязковую форму. У кожнай школы будзе свая

А з гэтага года ў кожнай школы з'явіцца свой адметны элемент.

З новага навучальнага года ў кожнай школы будзе свая форма і адметны элемент. Пра гэта БелТА паведаміў міністр адукацыі Беларусі Андрэй Іванец.

«З наступнага 2023/2024 навучальнага года ва ўсіх школах будзе ўведзеная школьная форма. Хацеў бы падкрэсліць, што гаворка ідзе не пра адзіную для ўсіх устаноў адукацыі школьную форму.

Кожная школа будзе выбіраць сваю камфортную, зручную форму дзелавога стылю для дзяцей», — праінфармаваў Андрэй Іванец.

Акрамя таго, у кожнай школы з'явіцца і свой адметны элемент. «Адметны элемент будзе выхоўваць у навучэнца гонар за сваю ўстанову адукацыі. Яго мы ўкаранім ўжо з 1 верасня», — адзначыў міністр.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
18
Ха-ха
5
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
4
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031