Знайсці
14.06.2022 / 10:33РусŁacБел

У Бранскай вобласці Расіі заявілі пра абстрэл вайсковай часці

Губернатар Бранскай вобласці Расіі Аляксандр Багамаз заявіў пра абстрэл вёскі Займішча пад Клінцамі. У гэтым паселішчы размяшчаецца вялікая ваенная часць.

«Сёння адбыўся абстрэл тэрыторыі вёскі Займішча гарадской акругі Клінцы. Пашкоджана некалькі жылых дамоў. Па папярэдняй інфармацыі, параненыя чатыры чалавекі. Ім аказваецца ўсебаковая медыцынская дапамога».

Губернатар паведаміў, што на месцы працуюць аператыўныя службы.

Тэлеграм-канал «Осторожно, новости» са спасылкай на мясцовых жыхароў паведамляе, што ў горадзе Клінцы — «выбух і пажар, а ў небе лётаюць верталёты», у горадзе няма святла і вады.

Клінцы знаходзяцца за 50 кіламетраў ад мяжы з Украінай.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
18
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031