Знайсці
10.06.2022 / 17:06РусŁacБел

Жыхарам Оршы прысудзілі па два гады «хіміі» за спробу спаліць чырвона-зялёны сцяг

У суддзе Оршы і Аршанскага раёна вынесены прысуд па крымінальнай справе палітзняволеных Дзмітрыя Матусевіча і Вячаслава Лютынскага. Іх абвінавацілі ў здзеку з дзяржаўных сімвалаў (арт. 370 КК), піша «Вясна». Працэс вёў суддзя Дзмітрый Разумовіч.

Дзмітрый Матусевіч

Паводле абвінавачвання, у адзін з восеньскіх вечароў 2021 года прыяцелі набылі ў краме сувенірны дзяржаўны сцяжок і на выхадзе спрабавалі яго спаліць. Гэта заўважыў ахоўнік крамы і выклікаў міліцыю.

Дзмітрый Матусевіч — са шматдзетнай сям’і. З малых гадоў ён дапамагаў гадаваць брата і сястру, паколькі ўсе яны раслі без бацькі.

Суд прызнаў Дзмітрыя і Вячаслава вінаватымі і прысудзіў ім па два гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031