Знайсці
07.06.2022 / 08:03РусŁacБел

Кіраўнік Мінсельгасхарча пра каўбасу з зуброў: Ну, робіцца прадукт, ну і што?

Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло, выступаючы на канале СТВ, паразважаў пра тое, адкуль бяруцца зубры на каўбасу, што прадаецца ў беларускіх крамах. Паводле яго, яны не чырвонакніжныя, а «жывёлы, выгадаваныя штучна, каб ствараць для чалавека, скажам, эмоцыі нейкія станоўчыя».

Фота: koko.by

Міністр растлумачыў, што каўбаса ці тушонка робяцца не з тых зуброў, якія жывуць у Белавежскай пушчы:

«Хоць і там, бывае, прысутнічае тэхналагічны адыход, гэта фізіялогія: адно жывёла старэе, другая атрымлівае траўму — гэта ж трэба ўсё разумець. Зразумела, што ён у Чырвонай кнізе. Тое, што рабіў Гродзенскі мясакамбінат — гэта як раз менавіта ў тых гаспадарках, у якіх зубры вырошчваюцца штучна. І мы выдатна разумеем: да вялікай папуляцыі сэнсу няма разводзіць, таму што гэта ўжо будзе перавышэнне нейкіх нормаў, нават заатэхнічных, знаходжання жывёл у той ці іншай мясцовасці.

Таму зразумела, што ёсць тэхналагічны адыход. Зразумела, што ёсць нейкая траўма, дапусцім, несумяшчальны з жыццём пералом нагі і гэтак далей. Ну, робіцца прадукт, ну і што?».

«Гэта жывёлы, якія вырашчаныя штучна, каб ствараць для чалавека, скажам, эмоцыі нейкія станоўчыя. Але ў той жа час гэта папуляцыя, яны нараджаюцца, яе таксама трэба неяк рабіць … кантраляваць колькасць жывёл».

Інфармацыя пра тое, што ў некаторых беларускіх крамах прадаецца каўбаса з мяса зуброў, з'явілася ў канцы красавіка. Яе вырабляе Гродзенскі мясакамбінат. Пазней стала вядома, што сыравінай для яе сталі зубры з СВК «Азёры» пад Гродна. Гаспадарка перадала мясакамбінату шэсць зуброў з рэзервовага генафонду — «няма куды было падзець». 

Чытайце таксама:

«Ну чаму з хворых?» Чыноўнік апраўдваецца за кілбасу з зуброў

На гродзенскім мясакамбінаце зрабілі партыю прадукцыі з мяса зубра

Шуневіч: Трэба выключыць з Чырвонай кнігі зуброў, мядзведзяў і рысяў, а на буслоў пачаць паляваць

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031