Знайсці
27.05.2022 / 22:57РусŁacБел

Ксёндз Уладзіслаў Завальнюк атрымаў юбілейны медаль ад Мінсельгасхарча

Ксёндз-канонік мінскага Чырвонага касцёла Уладзіслаў Завальнюк атрымаў юбілейны медаль «100 год органам дзяржаўнага кіравання сельскай гаспадаркай і харчаваннем Беларусі», паведамляе catholic.by. Загад аб яго ўзнагароджанні падпісаў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Ігар Брыло.

Уладзіслаў Завальнюк

Святар атрымаў гэтую ўзнагароду «за актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і паспяховае правядзенне ХХІІІ Міжнароднага кангрэса Федэрацыі пчалярскіх арганізацый Еўразіі «Апіславія».

Ксёндз Завальнюк мала таго што капелан беларускіх пчаляроў, дык і сам таксама мае пасеку. На сустрэчах духавенства ў касцёле святых Сымона і Алены ўсе ўдзельнікі атрымліваюць у падарунак ад яго натуральны мёд вышэйшай якасці.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
22
Панылы сорам
5
Ха-ха
10
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031