Знайсці
27.05.2022 / 12:03РусŁacБел

Стала вядомае імя вайскоўца, які пакінуў у разрабаваным доме ў Ірпені сваё фота

Міністр лічбавай трансфармацыі Украіны Міхаіл Фёдараў назваў імя і прозвішча расійскага вайскоўца, чыё фота знайшлі ў разрабаваным доме ў Ірпені.

Фёдараў сцвярджае, што чалавек на фота — Мікіта Траццякоў з Растова-на-Доне. Яму 26 гадоў.

На ягонай старонцы Укантакце — машыны, армія, напаўразбураныя будынкі і алкаголь.

«Рускасветная ідылія», — піша Фёдараў.

Жыхарка Ірпеня знайшла ў сваёй разрабаванай кватэры фота расійскага вайскоўца, зробленае на яе Polaroid. Яна вярнулася ў сваю кватэру, дзе тры тыдні гаспадарылі расіяне, і знайшла паламаны фотаапарат хуткага друку здымкаў. Пасля пад дываном яна знайшла фота акупанта.

Жанчына мяркуе, што расійскі вайсковец падумаў, што фотаапарат зламаны, таму кінуў і яго, і здымак, якому проста быў патрэбны час, каб праявіцца.

У Валерыі скралі больш за 10 залатых упрыгожанняў, але не забралі крыжыкі. Таксама забралі невялікія каштоўныя рэчы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
39
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031