Знайсці
26.05.2022 / 10:14РусŁacБел

The New York Times: На пачатку мая пры спробе пераправы цераз раку Северскі Данец загінулі каля 400 расійскіх вайскоўцаў

Прадстаўнікі УСУ распавялі карэспандэнту NYT, што расійскія вайскоўцы ў першай дэкадзе мая спрабавалі фарсіраваць Северскі Данец у раёне Белагораўкі, каб акружыць ўкраінскія сілы ў раёне Севераданецка.

Аднак замест гэтага вайскоўцы РФ самі апынуліся ў атачэнні — ім далі пераправіцца на паўднёвы бераг ракі, а затым адкрылі шчыльны артылерыйскі агонь, а па рэчышчы ракі пусцілі міны, узарваўшы пераправы і адрэзаўшы шлях да адступлення.

Карэспандэнту, які пабываў на месцы бітвы, украінскія вайскоўцы паказалі разбітую расійскую тэхніку — не менш за 15 бронемашын, а таксама ўчастак лесу, дзе, як піша выданне, «з дрэў звісаюць кавалкі расійскай уніформы», а «пах цел, якія раскладаюцца, невыносны».

Расійскія войскі неўзабаве аднавілі ўзарваныя пантонныя пераправы і зноў паспрабавалі фарсіраваць Северскі Данец, аднак іх сустрэлі ўкраінскія сілы, якія занялі абарону.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
13
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031