Знайсці
20.05.2022 / 00:13РусŁacБел

Маскоўскія дэпутаты прапанавалі назваць тэрыторыю каля амбасады ЗША плошчай Абаронцаў Данбаса. Амерыканцы не супраць

Дэпутаты Маскоўскай гарадской думы прапанавалі назваць тэрыторыю каля амбасады ЗША ў Маскве «плошчай Абаронцаў Данбаса» і прысвоіць амбасадзе такі адрас. Але не зразумелі двухсэнсоўнасці гэтай прапановы. У адрозненне ад амерыканцаў.

Дэпутаты-ініцыятары. Фота: тэлеграм-канал Масгардумы

З ініцыятывай назваць у гонар «абаронцаў Данбаса» безыменную тэрыторыю на скрыжаванні Вялікага Дзевяцінскага завулка і Канюшкоўскай вуліцы выступілі чатыры дэпутацкія аб'яднанні ў Масгардуме «Адзіная Расія», КПРФ, «Справядлівая Расія» і «Мая Масква». Прапанову яны накіравалі ва ўрад Масквы.

Таксама маскоўскія дэпутаты папрасілі прысвоіць афіцыйны адрас менавіта на «плошчы абаронцаў Данбаса» Амбасадзе ЗША ў Расіі.

Амерыканская амбасада адрэагавала на навіну з гумарам:

«Здзіўленыя, але не абураныя прапановай урада РФ перайменаваць частку цэнтра Масквы каля амбасады ЗША ў «плошчу Абаронцаў Данбаса» — як мяркуецца, у гонар украінскіх салдат, якія мужна абараняюць сваю радзіму ад крамлёўскай агрэсіі. Краіна павінна ведаць сваіх герояў».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
16
Панылы сорам
1
Ха-ха
24
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031