Знайсці
06.05.2022 / 09:40РусŁacБел

Бацька аднаго з маракоў крэйсера «Масква» атрымаў нечаканы адказ з пракуратуры

Вайсковая пракуратура Чарнаморскага флоту паведаміла Дзмітрыю Шкрабцу, бацьку аднаго са зніклых маракоў з крэйсера «Масква», што карабель, дзе служыў яго сын, не ўваходзіў у тэрытарыяльныя воды Украіны і не ўдзельнічаў у «спецаперацыі».

Ягор Шкрабец

Сын Шкрабца, паводле версіі вайсковай пракуратуры, знік без вестак 13 красавіка «падчас надзвычайнага здарэння, якое прывяло да гібелі карабля».

«Працягваеце хлусіць… галоўнае — не спыняйцеся. Тым прасцей будзе вас спыніць, нелюдзі, — напісаў Шкрабец. — Востраў «Змяіны» — гэта не тэрытарыяльныя воды Украіны, падонкі? Якой поскуддзю трэба быць, каб дасылаць нам такое!»

Дзмітрый Шкрабец выступаў за вайну Расіі з Украінай, у сацсетках можна знайсці яго антыўкраінскія выказванні.

  • Улады Украіны 13 красавіка заявілі пра нанясенне ўдару ракетамі «Няптун» па ракетным крэйсеры «Масква».
  • 14 красавіка Мінабароны РФ паведаміла пра гібель ракетнага крэйсера «Масква» — флагмана Чарнаморскага флоту і аднаго з самых славутых караблёў ВМФ Расіі.
  • 22 красавіка Мінабароны Расіі заявіла, што на караблі загінуў адзін чалавек, 27 зніклі без вестак.

«Шмат параненых, з адарванымі канечнасцямі». Вось што расказала маці марака з крэйсера «Масква», які выжыў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
11
Ха-ха
31
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031