Знайсці
04.05.2022 / 17:23РусŁacБел

Associated Press: Падчас нападу на Марыупальскі драмтэатр загінула каля 600 чалавек

Расследаванне агенцтва Associated Press прыйшло да высновы, што авіяцыйны налёт расіян на драмтэатр у Марыупалі на самай справе быў значна больш смертаносным, чым меркавалася. У выніку яго загінула каля 600 чалавек усярэдзіне і звонку будынка.

Выданне зрабіла 3D-мадэль будынка на аснове сведчанняў відавочцаў, двух набораў планаў паверхаў тэатра, фатаграфій і відэа, зробленых усярэдзіне.

Усе сведкі сказалі, што прынамсі сто чалавек знаходзіліся на палявой кухні недалёка ад будынка, і ніхто не выжыў. Яны таксама сказалі, што пакоі і калідоры ўсярэдзіне былі запоўненыя, прыкладна адзін чалавек на кожныя 3 квадратныя метры.

Паводле ацэнак многіх з тых, хто выжыў, падчас авіяўдару ўсярэдзіне знаходзілася каля 1000 чалавек, але ніхто не бачыў, каб выратавалася больш за 200.

Расследаванне таксама абвяргае сцвярджэнні Расіі аб тым, што тэатр служыў украінскай вайсковай базай. Ніхто са сведак не бачыў украінскіх вайскоўцаў, якія дзейнічалі ўсярэдзіне будынка. І ніхто не сумняваўся, што тэатр быў разбураны ў выніку ўдару расійскай авіяцыі.

16 сакавіка акупацыйныя войскі скінулі звышмагутную бомбу на Марыупальскі драматычны тэатр, дзе хаваліся ўцекачы, што страцілі свае дамы. Марыупальская гарадская рада паведамляла, што ў драматычным тэатры Марыупаля ў выніку бамбардзіроўкі расійскім самалётам загінула каля 300 чалавек.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
9
Абуральна
5
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031