Знайсці
04.05.2022 / 13:23РусŁacБел

Памёр акадэмік Аляксандр Сукала

Пра смерць галоўнага пазаштатнага дзіцячага нефролага Міністэрства аховы здароўя, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандра Сукалы стала вядома ўчора.

Акадэмік быў адным з арганізатараў Цэнтра дзіцячага гемадыялізу, навуковым кіраўніком Рэспубліканскага цэнтра дзіцячай нефралогіі і нырачнай замяшчальнай тэрапіі. Дзякуючы яго даследаванням, у Беларусі быў укаранёны метад нефрабіяпсіі ў дзіцячай нефралогіі. А выкарыстанне сучасных высокатэхналагічных методык нырачнай замяшчальнай тэрапіі дапамагло дасягнуць значных вынікаў па зніжэнні смяротнасці пры вострай нырачнай недастатковасці з 35% да практычна нуля.

У 2009 годзе Аляксандр Сукала быў абраны членам-карэспандэнтам, у 2014 годзе — акадэмікам НАН Беларусі. Ён аўтар больш чым 740 навуковых прац, у тым ліку 6 манаграфій, 44 даведнікаў, падручнікаў і вучэбна-метадычных дапаможнікаў.

Удастоены медаля «За працоўныя заслугі» (2007), а таксама ордэна Свяціцеля Кірылы Тураўскага II ступені (2011), ордэна Еўфрасінні Полацкай (2012), ордэна Пашаны (2016), «Залатога медаля» Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2019).

Пахаваюць Аляксандра Сукалу на Усходніх могілках Мінска. Развітанне з акадэмікам адбудзецца 5 мая ў 11.00 у Вялікай канферэнц-зале Прэзідыума НАН Беларусі (па.Незалежнасці, 66).

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
17
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031