Вартаўнік кінуў цыгарэту і спаліў 30 цялят на ферме
Узгаранне адбылося 30 красавіка на тэрыторыі сельгаспрадпрыемства ў вёсцы Вялікі Полсвіж. Агонь часткова знішчыў жывёлагадоўчае памяшканне. Больш за 30 цялят загінулі, кароў удалося выратаваць.
Ілюстрацыйны здымак. Фота: МНС
Паводле следчых, пажар здарыўся па віне 58-гадовага вартаўніка фермы. Мужчына кінуў непатушаную цыгарэту ў салому, якую работніцы гаспадаркі слалі цялятам для ўцяплення. Агонь хутка распаўсюдзіўся на будынак.
Толькі за загінулых жывёл вінаватаму ў пажары давядзецца выплаціць больш за 8 тысяч рублёў. Следчымі распачатая крымінальная справа па ч. 2 арт. 218 КК Рэспублікі Беларусь (Наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне чужой маёмасці).
0
2
2
2
6
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Зноў аштрафавалі на буйную суму Ніну Багінскую
 3
СБУ патлумачыла лукашыстам, дзе героі, а дзе тэрарысты
 15
Навошта Лукашэнку «Еўраопт»?
 4
Полацкі кікбаксёр збіў амапаўца, але ў турму не сядзе
 4
«Я не магу дыхаць!» У ЗША зноў паўтарылася гісторыя з задушэннем цемнаскурага падазраванага ВІДЭА
 8
ЗША дазволілі пастаўку ў Беларусь медыцынскіх прылад
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера