Знайсці
25.04.2022 / 14:09РусŁacБел

Айцішніка-ябацьку ўсё-такі аштрафуюць за бойку ў ліфце

Мінгарсуд пакінуў у сіле крымінальны прысуд іт-бізнэсоўцу Сяргею Каўрыгіну за збіццё ў ліфце айцішніка Сяргея Карпава. 11 месяцаў таму Каўрыгін падаў апеляцыйную скаргу ў гарадскі суд на вынесены раней прысуд.

На фота Сяргей Каўрыгін з распяццем

— Рады, што ўдалося давесці справу да канца і мой крыўдзіцель панясе заслужанае пакаранне, — распавёў dev.by Сяргей Карпаў.

18 кастрычніка 2020 года Сяргей Каўрыгін у ліфце збіў суседа-праграміста Сяргея Карпава. Гісторыя адбылася ў доме, які адносіцца да кааператыва «ЭПАМ Сістэмз-Жылбуд», каля ПВТ. У ліфце не змясціліся Карпаў, Каўрыгін, яго жонка і дзеці — гэта і справакавала агрэсію з боку Каўрыгіна.

26 сакавіка 2021 года суд Першамайскага раёна Мінска прызнаў Каўрыгіна вінаватым па артыкуле 153 КК («Наўмыснае прычыненне лёгкіх цялесных пашкоджанняў») і прызначыў яму штраф памерам 150 базавых велічынь (4350 рублёў), а таксама абавязаў пакрыць пацярпеламу маральную шкоду, выдаткі на адваката і дактароў (2850 рублёў).

Каўрыгін сваю віну не прызнаў і падаў апеляцыю ў гарадскі суд. Суд прызначыў комплексную судова-медыцынскую экспертызу, якая павінна была яшчэ раз вывучыць пабоі, нанесеныя Сяргею Карпаву. Праз 11 месяцаў (і 3 судовыя пасяджэнні) скаргу Каўрыгіна суд адхіліў.

Чым вядомы Каўрыгін

Сяргей Каўрыгін больш за 10 гадоў працаваў у EPAM. Спачатку распрацоўшчыкам, потым цімлідам. Сышоў у 2017 годзе. Пасля гэтага да вясны 2020 года займаў пасаду Delivery Director у канадскай кампаніі беларускага паходжання Axamit. У 2020 годзе стаў арганізатарам і актыўным удзельнікаў шэсцяў у падтрымку дзейнай улады.

У снежні 2020 года Каўрыгін зарэгістраваў ІТ-кампанію Innovative Future Technologies. Яна займаецца распрацоўкай лічбавай платформы для аўтаматызацыі бізнэс-працэсаў —напрыклад, распрацоўвае інструмент для расшыфроўкі дакументаў і рукапісных тэкстаў.

Пасля пачатку вайны ва Украіне Каўрыгін посціў на сваёй старонцы ў LinkedIn выяву літары Z у выглядзе георгіеўскай стужачкі. Знак часта выкарыстоўваецца тымі, хто падтрымлівае ўварванне Расіі ва Украіну.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
40
Панылы сорам
4
Ха-ха
7
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
7
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031