Знайсці
08.04.2022 / 08:07РусŁacБел

EPAM канчаткова сыходзіць з Расіі і спыняе ўсе аперацыі ў краіне

EPAM сыходзіць з Расіі і спыняе ўсе аперацыі ў краіне. Пра гэта СЕO кампаніі Аркадзь Добкін паведаміў у лісце супрацоўнікам. Прычына: вайна ва Украіне, паведамляе Dev.by.

«Паважаныя калегі, вайна на Украіне, распачатая расійскім урадам, прынесла трагічную і немагчымую рэальнасць народу Украіны, усяму свету і EPAM. Гэтая агрэсія спусташальная, і мы самым рашучым чынам яе асуджаем, — напісаў Аркадзь Добкін.

4 сакавіка мы абвясцілі аб сваім рашэнні спыніць абслугоўванне кліентаў у Расіі. Пасля пільнай ацэнкі нашай дзейнасці за апошнія чатыры тыдні і кансультацый з нашымі кліентамі і партнёрамі па ўсім свеце, мы вырашылі спыніць усе аперацыі EPAM ў гэтай краіне.

Гэта адбудзецца паэтапна на працягу наступных трох месяцаў у цесным супрацоўніцтве з нашымі супрацоўнікамі і кліентамі. І ў поўнай адпаведнасці з усімі законамі», — напісаў Добкін.

Па апошніх звестках, офісы EPAM ў Расіі ёсць у Маскве, Санкт-Пецярбургу, Саратаве, Валгаградзе, Ніжнім Ноўгарадзе, Іжэўску, Разані, Самары, Цверы, Краснадары, Тальяці.

Па дадзеных РБК, у 2021 годзе ў Расіі ў EPAM працавалі 6190 чалавек.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
14
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031