Знайсці
07.04.2022 / 13:22РусŁacБел

Мэр Бучы: 90% загінулых жыхароў горада былі застрэленыя

90% жыхароў, якія загінулі ў Бучы за час вайны, былі застрэленыя, заявіў мэр Анатоль Федарук у інтэрв'ю DW.

Фота: AP

Па яго словах, да 6 красавіка знойдзена 320 целаў забітых мірных жыхароў. «Практычна 90 адсоткаў — гэта кулявыя раненні, а не аскепкавыя».

Федарук сказаў, што колькасць выяўленых целаў расце з кожным днём, бо «іх выяўляюць у прыватных сядзібах, парках, скверах, дзе мелася магчымасць, калі не было абстрэлаў, прыкапаць целы».

У пасёлку знойдзеныя тры месцы масавых пахаванняў: тэрыторыя прадпрыемства «Украграснаб», дзе расійскія войскі «скідалі, як дровы, целы людзей з завязанымі рукамі». Таксама, па словах мэра, масавыя пахаванні ёсць на вуліцах Вакзальная, Яблунская і ў дзіцячым лагеры «Прамяністы», дзе знайшлі людзей з завязанымі рукамі і кулявымі адтулінамі.

«У Бучы было 50 тысяч гараджан. Усяго ў грамадзе, куды ўваходзяць і навакольныя вёскі, — 67 тысяч чалавек. На сёння ў Бучы жывуць 3 700 чалавек, але гэтая колькасць патроху расце, бо вяртаюцца спецыялісты па крытычнай інфраструктуры», — кажа Анатоль Федарук.

Па падліках спецыялістаў, у пасёлку «разбураныя і не падлягаюць аднаўленню» 112 прыватных дамоў, яшчэ каля сотні пашкоджаныя. 18 шматкватэрных дамоў падвергліся абстрэлам і павыгаралі, два з іх не падлягаюць аднаўленню.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
8
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031