Знайсці
05.04.2022 / 20:06РусŁacБел

Лукашэнка загадаў не вяртаць даўгі банкам, якія спынілі крэдытаванне праектаў ЖКГ

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь не павінна разлічвацца па крэдытах з банкамі, якія пачалі і спынілі крэдытаваць аб'екты жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Пра гэта ён заявіў на нарадзе па пытаннях функцыянавання ЖКГ, абмяркоўваючы будаўніцтва і рэканструкцыю сістэмаў водазабеспячэння і ачышчальных збудаванняў.

Аляксандр Лукашэнка

Перш за ўсё тут маецца на ўвазе Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця, які ў красавіку мінулага года прыпыніў фінансаванне дзяржаўных праектаў у Беларусі, а з восені 2021 года спыніў фінансаванне і новых прыватных праектаў.

«Гэта значыць раней з Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і іншымі мы дамовіліся аб тым, што яны пракрэдытуюць многія аб'екты жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Некаторыя пачалі крэдытаваць, а потым кінулі, — нагадаў Лукашэнка.

«Два моманты. Як будзем завяршаць рэканструкцыю і будаўніцтва гэтых аб'ектаў? І другое: не дай бог, хто-небудзь з вас пачне разлічвацца па даўгах з гэтымі банкамі. Яны не выканалі ўмовы дамовы — да пабачэння, пакуль не вернуцца да выканання гэтых дамоваў», — цытуе Лукашэнку ягоная прэс-служба.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
13
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
5
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031