Знайсці
11.03.2022 / 14:58РусŁacБел

Лукашэнка расказаў Пуціну, што гэта не Расія напала на Украіну. А Пуцін расказаў Лукашэнку пра высокую яўку на рэферэндуме

Сёння Лукашэнка зноў прыехаў да Пуціна на сустрэчу. У СМІ з'яўляюцца цытаты з іх размовы ў прысутнасці журналістаў. Вось, што там казалі палітыкі. 

Пра вайну

Украіна атакавала б Беларусь, калі б не прэвентыўны ўдар з боку Расіі, распавёў Лукашэнка. 

«Не мы на іх нападалі. Прэвентыўна ВСУ пачалі страляць, калі мы яшчэ за два дні былі ў вас дома. Яны пачалі. А я цяпер вам пакажу, адкуль на Беларусь рыхтаваўся напад», — растлумачыў Лукашэнка.

Ён сказаў, што прынёс на сустрэчу з Пуціным карты, якія раскрываюць планы нападу на Беларусь.

«Таму мы не развязалі гэта. У нас сумленне чыстае. Біялагічная зброя, электрастанцыі атамныя… І ўсё гэта было гатова выбухнуць», — сказаў Лукашэнка.

Ён перакананы, што да канца года людзі забудуць пра канфлікт Украіны і Расіі.

Пра санкцыі

Пуцін паскардзіўся, што па эканоміцы РФ наносіцца масіраваны ўдар. Але з іншага боку, санкцыі — час магчымасцяў для ўмацавання свайго эканамічнага і тэхналагічнага суверэнітэту, упэўнены ён.

«СССР жыў ва ўмовах санкцый і дасягаў каласальных поспехаў», — сказаў Пуцін.

Ужо цяпер Расія адчувае дабратворны ўплыў санкцый.

«Дзе Захад увёў абмежаванні і санкцыі, набытыя новыя кампетэнцыі і адноўленыя старыя», — сказаў Пуцін.

Пра рэферэндум і дыялог з народам

Прэзідэнт Расіі павіншаваў Лукашэнку з праведзеным рэферэндумам, адзначыў высокую яўку на ўчастках для галасавання і падтрымку грамадзян Беларусі.

«Больш, чым на прэзідэнцкіх выбарах, дарэчы, на паўтара працэнта», — заўважыў у сваю чаргу Лукашэнка.

«Думаю, што гэты палітычны працэс, які вы ініцыявалі, дыялог, які вы ведзяце з людзьмі, надзвычай важны для таго, каб сітуацыя была ўстойлівай і стабільнай. Толькі пры такой сітуацыі можна казаць і аб эканамічным развіцці», — дадаў кіраўнік расійскай дзяржавы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930