Знайсці
07.03.2022 / 00:25РусŁacБел

Мікіта Мікада расказаў, што ў Ірпені загінула супрацоўніца стартапа, і заклікаў рабіць усё для падтрымкі Украіны

Беларускі ІТ-бізнэсмен Мікіта Мікада напісаў пост у Інстаграм пра загінулую падчас эвакуацыі з Украіны супрацоўніцу стартапа, у які ён інвеставаў. 

Заснавальнік PandaDoc Мікіта Мікада.

«Таццяна Перабійнос і двое яе дзяцей былі забітыя мінамётным снарадам падчас эвакуацыі з горада Ірпень. Таццяна кіравала фінансамі ў ІТ-стартапе. Нас звязвала тое, што я ў гэтым стартапе інвестар. На жаль, яе сям'я не магла пакінуць Ірпень раней з-за хворай мамы.

Таццяну і яе дзяцей ужо не вярнуць, але яшчэ можна прадухіліць смерці іншых людзей. Як? Так, як вы можаце.

Хтосьці ахвяруе ў дабрачынныя арганізацыі. Я — у NovaUkraine.

Хтосьці дапамагае Узброеным сілам Украіны.

Хтосьці спрабуе дастукацца да жыхароў РФ.

Хтосьці ідзе на мітынг, не баючыся паліцэйскіх дубінак і сутак.

Хтосьці ўсталёўвае сябрам і блізкім VPN, каб тыя маглі дастаць свае галовы з пуцінскага «тэле-азадка».

Калі ласка, рабіце што-небудзь», — напісаў заснавальнік PandaDoc.

Эвакуацыя жыхароў Ірпеня ФОТЫ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031