Знайсці
03.03.2022 / 09:29РусŁacБел

У дэпутата парламента спыталі, ці падтрымлівае ён вайну ва Украіне. Вось што той адказаў

Дэпутату Палаты прадстаўнікоў Уладзіміру Сіняку даслалі зварот з пытаннямі, ці падтрымлівае ён развязванне вайны ва Украіне і як гатовы паўплываць на яе найхутчэйшае заканчэнне.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Сіняк. Фота: lidanews.by

Вось які адказ ад яго прыйшоў.

«Упэўнены, што любыя супярэчнасці павінны вырашацца мірным цывілізаваным шляхам. І ў гэтым выпадку патрэбны дыялог. Таму і прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Г. Лукашэнка, і Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, і парламентарыі робяць усё магчымае, каб спыніць ваенны канфлікт паміж дзвюма вельмі блізкімі па сваім менталітэце краінамі», — напісаў дэпутат.

Уладзімір Сіняк родам з Дзятлаўскага раёна. Выпускнік сельгасакадэміі, атрымаў спецыяльнасць «інжынер-механік». Працаваць пачынаў у калгасе «Іскра». Пасля ўзначальваў прадпрыемства «Дзятлаўская сельгастэхніка», быў дырэктарам райгаза.

Летась Уладзімір Сіняк выказваў меркаванне наконт таго, чаму неабходны Год народнага адзінства.

«Я не разумею тых людзей, якія просяць у Захаду санкцый, якія прынясуць шкоду іх жа суайчыннікам. Я не ведаю, як з імі можна прымірыцца, але нешта рабіць трэба. Ёсць і такія людзі, якія быццам заблукалі і не ведаюць, куды ім рухацца. Яны таксама павінны задумацца, азірнуцца назад», — разважаў дэпутат у раённай прэсе.

Чытайце таксама:

«Сітуацыя на мяжы панікі». Бізнэс у трансе, бо ні з Расіяй, ні з Еўропай працаваць становіцца немагчыма

Украінскі сайт палічыў лукашэнкаўскі канал АНТ расійскім. Бо адрозніць сапраўды складана

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031