Знайсці
27.01.2022 / 22:44РусŁacБел

Выхлапныя газы аўтамабіляў абцяжарваюць арыентацыю пчол

Выхлапныя газы ад аўтамабіляў і іншага транспарту перашкаджаюць апыленню кветак матылькамі і пчоламі. Пра гэта гаворыцца ў даследаванні брытанскіх эколагаў з Універсітэта Рэдынга, апублікаваным у выданні Environmental Pollution.

Фота: Ratikova / depositphotos.com

Навукоўцы растлумачылі, што з-за змены хімічнага складу атмасферы змяняецца пах кветак, на які арыентуюцца гэтыя насякомыя пры пошуку нектара і пылка. Гэта прыводзіць да гібелі папуляцый і парушэння прыродных працэсаў у экасістэмах.

Даследчыкі нагадалі, што ад стратаў, панесеных гэтымі насякомымі, можа пагоршыцца і харчовая бяспека. Усяго ад апылення залежыць 70% усіх культур, у тым ліку рапс, пшаніца, канюшына, яблыні, какава, трускаўкі.

Чытайце таксама:

Пчолы забілі дзясяткі рэдкіх пінгвінаў. Як такое магло стацца?

Як пчол выкарыстоўваюць для пошуку мін

Навукоўцы стварылі пчол-робатаў, якія могуць апыляць расліны ВІДЭА

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031