Знайсці
27.01.2022 / 21:05РусŁacБел

Верка Сярдзючка праспявала хіт Тыктока пра Сцяпана Бандэру

Сёння з’явіўся эпізод запісу навагодняй праграмы «Дызель Шоу», на якім украінскі шоўмен і спявак Андрэй Данілка, вядомы як Верка Сярдзючка, спявае песню «Бацька наш Бандэра».

Скрыншот УНІАН.

Данілку дапамаглі бэк-вакалісты, а гледачы падтрымалі песню апладысментамі.

Песня пра Бандэру стала хітом у Тыктоку восенню 2021 года пасля таго, як відэа падлеткаў са Львова трапіла ў эфір расійскіх прапагандыстаў. Гэта толькі паспрыяла яе папулярнасці.

Данілка пасля патлумачыў выкананне хіта сацсетак ягонай папулярнасцю.

«Гэта была імправізацыя. Не трэба выдумляць тое, чаго няма. Гэтая песня ў той момант, калі запісвалася «Дызель Шоу», была віруснай і папулярнай у інтэрнэце. Я ўспрымаю яе як проста песню, і не больш за тое»,

— сказала Верка Сярдзючка.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031