Знайсці
27.01.2022 / 19:55РусŁacБел

Амерыканскі вытворца шын Goodyear спыніў адносіны з БМЗ

Goodyear спыніў камерцыйныя адносіны з БМЗ з канца 2021 года.

Фота: Вікіпедыя.

Пра гэта паведамляе ў Твітары Прафесійны саюз беларусаў Вялікабрытаніі.

Goodyear Tire & Rubber Company — амерыканская міжнародная кампанія, вытворца шынаў і іншых тэхнічных вырабаў з гумы, а таксама палімераў для аўтамабільнага і прамысловага рынкаў. Заснаваная ў 1898 годзе, вырабляе шыны для легкавых і грузавых аўтамабіляў, матацыклаў, гоначных машын, самалётаў, сельскагаспадарчай і транспартнай тэхнікі.

Да гэтага ад паставак беларускага прадпрыемства з-за парушэння ім правоў рабочых адмовілася шведская кампанія Scandia Steel. Таксама з БМЗ спынілі камерцыйныя адносіны Pirelli и Yokohama.

Чытайце таксама:

Мільярдная мадэрнізацыя і крэдыты на заробкі. Як Беларусь набыла і згубіла БМЗ — перліну сваёй эканомікі 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031