Знайсці
27.01.2022 / 16:56РусŁacБел

Дзве сеткі гіпермаркетаў пакараюць за павышэнне цэн

Сеткі «Гіпа» і «Белмаркет» будуць пакараныя за павышэнне цэн. Ім не ўдалося аспрэчыць у Вярхоўным судзе рашэнне Эканамічнага суда горада Мінска.

Ілюстрацыйнае фота

Сеткі перавысілі дапушчальныя надбаўкі на кансервы для дзіцячага харчавання, свежую гародніну, хлебабулачныя вырабы, мясныя паўфабрыкаты, паведамляе Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

Сетка «Гіпа» («Белвілесдэн») павінна аплаціць штраф больш за 116 тысяч рублёў. Таксама адзін з менеджараў сеткі — яшчэ тры базавых (87 рублёў). Сетка «Белмаркет» (ТАА «Белмаркеткампані») — 70 тыс., а менеджар — 58 рублёў (дзве базавыя).

Як паведамлялася, у Беларусі дзейнічаюць адразу некалькі рэжымаў рэгулявання цэн. Нядаўна былі ўведзеныя дадатаковыя меры па гародніне. Таксама ёсць спіс з 29 відаў тавараў, надбаўкі на якія абмежаваныя.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031