Знайсці
26.01.2022 / 11:03РусŁacБел

У Расіі абвясцілі ў вышук брата Навальнага

Брат палітыка Аляксея Навальнага Алег абвешчаны ў федэральны вышук. Яго шукаюць па неназваным артыкуле КК.

Алег Навальны. Фота Інтэрфакс

25 студзеня крымінальна-папраўчая інспекцыя запатрабавала замяніць Алегу Навальнаму ўмоўны тэрмін на рэальны па так званай «санітарнай справе». Разгляд хадайніцтва прызначаны на 18 лютага ў Люблінскім судзе Масквы, Федэральная служба выканання пакаранняў патрабуе замены тэрміна Навальнаму, бо ён не стаў на ўлік у інспекцыі.

У жніўні 2021 года Алега Навальнага асудзілі да аднаго года ўмоўна, прызнаўшы вінаватым у падбухторванні да парушэння санітарна-эпідэміялагічных правілаў за заклікі выйсці на акцыі ў падтрымку яго брата, які цяпер адбывае зняволенне ў калоніі ва Уладзімірскай вобласці.

Раней Алег Навальны ўжо адбываў пакаранне ў калоніі па так званай справе «Іў Рашэ».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031