Знайсці
25.01.2022 / 19:08РусŁacБел

На Еўрабачанне-2022 ад Украіны можа паехаць беларускі спявак

Выканаўца з Брэста Майкл Соўл трапіў у топ-10 фіналістаў нацыянальнага адбору нашай паўднёвай суседкі. Ён будзе выступаць там з песняй «Demons».

Выканаўца сам паведаміў пра гэта ў Фэйсбуку па-ўкраінску і па-англійску:

«Сябры, ужо 12 лютага на сцэне нацадбору вы зможаце пабачыць і пачуць мой выступ, а таксама падтрымаць сваімі галасамі. Важны кожны! Не прапусціце гэтае неймавернае шоў, і, натуральна, не забывайцеся загружаць Demons на ўсіх лічбавых пляцоўках».

Майкл Соул — фіналіст беларускага адбору на «Еўрабачанне» ў 2016 і 2019 гадах. Таксама ён быў бэк-вакалістам гурта NaviBand на «Еўрабачанні-2017» у Кіеве.

Хто ў выніку прадставіць Украіну на міжнародным конкурсе, стане вядома 12 лютага.

У гэтым прэстыжным песенным конкурсе ў 2022 годзе возьмуць удзел выканаўцы з 41 краіны свету. Беларусі сярод іх не будзе.

Нагадаем, летась Беларусь не трапіла на Еўрабачанне. БТ вырашыла накіраваць на конкурс гурт «Галасы ЗМеста» з песняй «Я научу тебя». У песні быў палітычны змест, што супярэчыць правілам конкурсу. БТ выключылі з Еўрапейскага вяшчальнага саюза.

Чытайце таксама:

«Я ледзь не памёр, але назаўсёды запомніў, што такое «бэз». Спявак Майкл Соул расказаў, як вучыў беларускую мову на трэнажорах

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930