Знайсці
24.01.2022 / 15:45РусŁacБел

Пратасевіч заявіў, што заключыў дасудовую дамову са следствам

Раман Пратасевіч у эфіры ютуб-канала «праваабаронцы» Дзмітрыя Белякова заявіў, што заключыў дасудовую дамову са следствам.

Пратасевіч распавёў, што сёння ўпершыню за доўгі час яго выпусцілі з месца, дзе ён знаходзіўся пад хатнім арыштам. Ён працягвае быць пад крымінальным пераследам. 

Калі скончыцца расследаванне крымінальнай справы, ён не ведае. Справу вядзе Следчы камітэт.

***

Блогер Раман Пратасевіч быў затрыманы разам са сваёй дзяўчынай Сафіяй Сапегай 23 мая 2021 года пасля прымусовай пасадкі ў Мінску самалёта Ryanair Афіны — Вільня. Паведамлялася, што ў дачыненні да Пратасевіча, які быў галоўным рэдактарам найбуйнейшага беларускага тэлеграм-канала, заведезена некалькі крымінальных спраў. 

Аднак пазней дзяржСМІ запісалі з Раманам некалькі інтэрв'ю, ён паўдзельнічаў у рэзананснай прэс-канферэнцыі 14 чэрвеня, яго перавялі пад хатні арышт, і ён завёў акаўнт уТвітары. Але пасля на доўгі час знік з інфармацыйнай прасторы.

Тым часам справа Сафіі Сапегі перададзеная ў суд, яе вінавацяць па сямі артыкулах.

Раман Пратасевіч з'явіўся пасля некалькіх месяцаў адсутнасці ў інфармацыйным полі і анансаваў перамены ў сваім жыцці

Сафія Сапега напісала прашэнне аб памілаванні

Суд над Сафіяй Сапегай пройдзе ў Гродне

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031