Знайсці
23.01.2022 / 16:46РусŁacБел

У Аўстрыі назвалі выключэнні з-за санкцый у выпадку ўварвання Расіі ва Украіну

У выпадку «ўварвання» Расіі ва Украіну супраць Масквы будуць уведзеныя маштабныя санкцыі, аднак газавай сферы і газаправода «Паўночны паток — 2» яны не закрануць.

Фота AP

Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Аўстрыі Аляксандар Шэленберг у інтэрв'ю газеце Die Presse, піша РБК.

«Мы ў Еўропе ў пэўнай ступені залежым ад энерганосьбітаў з Расіі. <…> Мы не зможам змяніць гэта за адну ноч, калі нам раптам спатрэбяцца цяпло і электрычнасць», — растлумачыў ён.

Пры гэтым Шэленберг адзначыў, што шэраг патрабаванняў Расіі па бяспецы непрымальныя. Такімі ён палічыў патрабаванні не прымаць Украіну ў НАТА і вывесці ваенных альянсу з тэрыторый дзяржаў, якія ўжо ўступілі ў НАТА.

«У выпадку эскалацыі будзе вельмі выразны, недвухсэнсоўны і хуткі адказ», - растлумачыў Шалленберг.

Міністр адзначыў, што «ніхто не ведае, што ў [прэзідэнта Расіі Уладзіміра] Пуціна ў галаве». Ён выказаў гатоўнасць да адкрытага дыялогу з Расіяй, але не пад дэвізам: «або пан, або прапаў».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031