Знайсці
23.01.2022 / 10:05РусŁacБел

Юрыст Гары Паганяйла паскардзіўся ў Вярхоўны суд на Лукашэнку

Юрыст Гары Паганяйла звярнуўся ў Вярхоўны суд са скаргай на выданне Аляксандрам Лукашэнкам указа № 14 аб прызначэнні рэфэрэндуму аб змене Канстытуцыі. Ён лічыць, што ўказ выдадзены асобай, якая не мае на гэта неабходных паўнамоцтваў.

Паганяйла сцвярджае, што працэдура выбараў кіраўніка дзяржавы ў 2020 годзе «не была завершаная ў сувязі з адмовай Вярхоўнага суда ў разглядзе скаргаў кандыдатаў у прэзідэнты на рашэнні Цэнтрвыбаркама».

Юрыст нагадаў, што пасля выбараў кандыдаты Андрэй Дзьмітрыеў, Ганна Канапацкая і Святлана Ціханоўская звярнуліся ў ЦВК са скаргамі на яго рашэнне прызнаць Лукашэнку абраным прэзідэнтам Беларусі. Калі ЦВК адхіліла скаргі, яны паспрабавалі аспрэчыць рашэнне ў Вярхоўным судзе, але суд адмовіўся пачынаць справу.

Паколькі абавязковыя працэдуры па аспрэчванні вынікаў выбараў не былі выкананыя, «прыняцце А.Р.Лукашэнкам прысягі, уступленне яго на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь нельга прызнаць адпаведнымі Канстытуцыі і прынятымі ў адпаведнасці з ёй актамі заканадаўства», —- гаворыцца ў скарзе.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031