Знайсці
21.01.2022 / 17:17РусŁacБел

МУС абвясціла Youtube-канал «Трэці рэгіён Беларусь» экстрэмісцкім фармаваннем 

21 студзеня Youtube-канал «Трэці рэгіён Беларусь» з'явіўся ў пераліку экстрэмісцкіх фармаванняў, апублікаваным на сайце Міністэрства ўнутраных спраў.

Алег Канавалаў

Гэты канал — рэгіянальны гомельскі, адкуль і яго назва.

Раней паведамлялася, што 10 студзеня ў Гомелі затрымалі ўладальніка канала «Трэці рэгіён Беларусь» Алега Канавалава. 26-гадовы мужчына з'ехаў ва Украіну ў 2020 годзе і быў затрыманы, калі вярнуўся ў Беларусь на святы.

Яго абвінавачвалі ў тым, што ён дэананімізаваў сілавікоў і ўжо пасля ад'езду ва Украіну працягваў «размяшчаць у сацсетцы інфармацыю антыдзяржаўнага толку, прапагандаваць супраціў прадстаўнікам улады». Таксама яму ў віну ставяць негатыўныя каментарыі пра загінулага супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка. 

Затрыманы стваральнік ютуб-канала «Трэці Рэгіён Беларусь» Алег Канавалаў. Ён на святы вярнуўся з Кіева дадому

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера