Знайсці
20.01.2022 / 14:02РусŁacБел

У Малдове ўвялі надзвычайнае становішча з-за пагроз «Газпрама» адключыць падачу газу

Парламент Малдовы ўвёў у краіне надзвычайнае становішча ў сувязі з сітуацыяй у энергетычным сектары. За такое рашэнне прагаласавала 58 дэпутатаў кіруючай партыі «Дзеянне і салідарнасць».

Дэпутаты блока камуністаў і сацыялістаў і фракцыі «Шор» адмовіліся падтрымліваць рашэнне аб увядзенні становішча, заявіўшы, што ва ўрада было дастаткова часу і інструментаў, каб справіцца з сітуацыяй, піша Noi.md.

Прадстаўляючы праект пастановы аб увядзенні надзвычайнага становішча, прэм'ер Наталля Гаўрыліца заявіла, што, дзякуючы рэжыму надзвычайнага становішча, урад зможа даць «Малдовагазу» адтэрміноўку па выплаце ПДВ у бюджэт і выплаціць авансам кампенсацыі за прыродны газ для насельніцтва.

Паводле слоў прэм'ер-міністра, гэтых мер будзе дастаткова, каб «Малдовагаз» у тэрміновым парадку заплаціў «Газпраму» за спажыванне ў студзені.

Кішынёву да 20 студзеня трэба было аплаціць $63 мільёны за газ, але ў яго ёсць толькі $38 млн. Таму ў выпадку неаплаты «Газпрам» прыгразіў спыніць пастаўкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера