Знайсці
19.01.2022 / 11:53РусŁacБел

Меркель прапанавалі высокую міжнародную пасаду

Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш прапанаваў экс-канцлеру Нямеччыны, 67-гадовай Ангеле Меркель заняць кансультатыўную пасаду ў адной са структур ААН.

Фота: Getty Images

Па даных агенцтва DPA, гаворка ідзе аб пазіцыі старшыні кансультатыўнай рады па глабальных грамадскіх дабротах, якія маглі б паслужыць на карысць усяго чалавецтва. Сярод кампетэнцый гэтага органа — пытанні міжнароднага рэгулявання, у прыватнасці, у галіне гандлю або бяспекі палётаў.

Кансультатыўны орган па глабальных грамадскіх дабротах — адзін з флагманскіх праектаў генсека ААН Антоніу Гутэрыша, які ён прасоўвае ў рамках рэфармавання ААН.

Ангела Меркель пакуль не адказала на ліст генеральнага сакратара ААН. Суразмоўцы DPA ў ААН лічаць згоду Меркель заняць прапанаваную пасаду малаверагоднай.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031