Знайсці
05.01.2022 / 10:49РусŁacБел

Беларускага футбольнага трэнера Віктара Ганчарэнку звольнілі з «Краснадара»

Кіраўніцтва футбольнага клуба «Краснадар» прыняло рашэнне адправіць у адстаўку галоўнага трэнера Віктара Ганчарэнку і двух яго памочнікаў — Аляксандра Ермаковіча і Васіля Беразуцкага.

Фота: eurosport.com

У «Краснадар» Ганчарэнка прыйшоў у красавіку мінулага года. Клуб знаходзіцца на пятым месцы расійскай прэм'ер-лігі.

Нагадаем, з 2007 па 2013 год Ганчарэнка ўзначальваў футбольны клуб БАТЭ. З ім каманда выходзіла ў групавы раунд Лігі чэмпіёнаў, у якім двойчы сыграла ўнічыю ў «Ювентусам» і «Зенітам». Пасля сыходу з БАТЭ Ганчарэнка працаваў у маскоўскім ЦСКА, «Уфе» і «Кубані».

Вызначаны ліміт заробкаў беларускіх футбалістаў у 2022 годзе

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031