Знайсці
27.12.2021 / 11:10РусŁacБел

Вядомы расійскі крытык назвала раман беларускай аўтаркі сярод топ-5 сусветных кніг 2021 года

Вядомы расійскі літаратурны крытык, выкладчык Галіна Юзэфэвіч склала свой спіс найлепшых кніг 2021 года. Побач з Дзмітрыем Быкавым і Джоан Роўлінг у гэтым спісе раман беларускай аўтаркі Таццяны Заміроўскай, якая жыве ў Нью-Ёрку, «Смерці. Net».

Прычым раман Таццяны Заміроўскай Юзэфовіч паставіла на другое месца рэйтынгу следам за «Знішчальнікам» Дзмітрыя Быкава.

«Гэта цудоўны раман, які спачатку здаецца тэхнатрылерам, потым паварочваецца да чытача тым бокам, які звязаны з пытаннямі лічбавай бессмяротнасці і наогул пытаннямі трансгуманізму ў сучасным грамадстве, а потым аказваецца складанай і глыбокай філасофскай прытчай. Раман апісвае прастору пасля смерці ў будучыні, калі людзі навучацца здымаць з сябе лічбавыя копіі і працягнуць існаваць у асобным лічбавым фармаце пасля смерці фізічнага арыгінала. (…) На мой погляд, гэта адна з найлепшых кніг і адна з самых разумных» — рэзюмуе Галіна Юзэфовіч.

У топ-5 яна таксама ўключыла «Не трэба саромецца» Аляксандра Гарбачова, «Клару і сонца» Кадзуа Ісігура, «Валентайн» Элізабэт Уэтмар і дадае бонусам казку Джоан Роўлінг «Каляднае парася».

Раман Таццяны Заміроўскай «Смерти.net» аб лічбавым уваскрашэнні і пякучых пытаннях быцця

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031