Знайсці
20.12.2021 / 13:34РусŁacБел

Беларускія дактары выратавалі 2-месячнае дзіця з цяжкай пнеўманіяй, выкліканай каранавірусам

Дзіця з цяжкай пнеўманіяй, выкліканай каранавірусам, лячылася ў Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы.

«На жаль, усе рэанімацыйныя мерапрыемствы, у тым ліку ШВЛ, былі неэфектыўныя, і калегі звярнуліся за дапамогай у наш цэнтр, — распавёў дырэктар РНПЦ. — Выехала брыгада экстракарпаральнай мембраннай аксігенацыі. Туды прывезлі апарат ЭКМА, падключылі да яго дзіця і транспартавалі да нас у цэнтр. Зараз малая дыхае, есць і гуляецца з мамай. Падключыць апарат такому малому дзіцяці — ювелірная праца. Выпадак унікальны яшчэ і таму, што прынята думаць, што кавід дзецям не так страшны. Родныя вельмі чакаюць сустрэчы з дачкой, — хаваючы слёзы, прызнаецца мама Святлана. - Дзякуй велізарнае ўсім дактарам, якія выратавалі нас!»

«Гэта першы выпадак у Беларусі і, верагодна, у СНД», — адзначыў дырэктар РНПЦ дзіцячай хірургіі Канстанцін Драздоўскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031