Знайсці
01.12.2021 / 09:56РусŁacБел

У Польшчы знайшлі іракцаў у запламбаванай фуры з Беларусі

Учора паліцыя Лодзкага ваяводства затрымала пяцярых грамадзян Ірака ў Тамашуве Мазавецкім. Яны былі знойдзеныя ў запламбаванай фуры, якая прыехала з Беларусі. Мігрантаў заўважылі толькі падчас разгрузкі.

Паведамляецца, што фура прыехала ў Польшчу з Літвы, дзе да гэтага перасекла беларуска-літоўскую мяжу.

Кіроўцу затрымалі. Па інфармацыі паліцыі, фура выехала з Беларусі 24 лістапада. На пломбе не было слядоў узлому. Кіроўца заявіў, што не ведае, як у паўпрычэпе апынуліся мігранты. Затрыманых размясцілі ў цэнтры для мігрантаў.

На мінулым тыдні мігрантаў знайшлі ў запламбаванай фуры на беларуска-літоўскай мяжы. У МУС Літвы тады заявілі, што могуць закрыць пункты пропуску на мяжы з Беларуссю, калі і далей будуць спробы перавозкі замежнікаў у грузавіках.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031