Знайсці
30.11.2021 / 15:18РусŁacБел

Фрылансера «Радыё Свабода» Андрэя Кузнечыка асудзілі на 10 сутак арышту нібыта за хуліганства

26 лістапада ў Мінску адбыўся суд над фрылансерам «Радыё Свабода» Андрэем Кузнечыкам. Пра вырак пазней стала вядома яго сваякам, паведамляе сайт радыё.

Заводскі раённы суд Мінска прызнаў Андрэя Кузьнечыка вінаватым у дробным хуліганстве і пакараў 10 суткамі арышту. Андрэй на працэсе віны не прызнаў. Яго змясцілі на Акрэсьціна.

25 лістапада фрылансер «Радыё Свабода» Андрэй Кузнечык перастаў выходзіць на сувязь. Неўзабаве стала вядома, што яго затрымалі і правялі ў кватэры ператрус, забраўшы тэхніку і іншыя прадметы. На наступны дзень стала вядома, што Кузнечыка змясцілі ў ізалятар на Акрэсціна. Жонцы Андрэя Алесі Рак у ізалятары, аднак, сказалі ўдзень, што яе мужа ў іх няма.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера