Знайсці
29.11.2021 / 11:34РусŁacБел

Суд па справе 20-гадовага студэнта Арцёма Баярскага праходзіць у закрытым рэжыме. Яму пагражае да сямі гадоў калоніі

У Мінскім гарадскім судзе распачаўся судовы працэс над 20-гадовым палітзняволеным Арцёмам Баярскім, які ўтрымліваецца за кратамі ўжо амаль дзевяць месяцаў. Экс-студэнта 2-га курса хімфака БДУ абвінавачваюць паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса.

Гэта наступныя артыкулы: ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне і кіраўніцтва экстрэмісцкім фарміраваннем) і ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Арцёму пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі, паведамляюць праваабаронцы.

На пачатку судовага працэсу суддзя Алена Шылько па хадайніцтве пракурора вырашыла праводзіць судовае разбіральніцтва па справе ў закрытым рэжыме, бо «ў матэрыялах справы маюцца звесткі аб інтымным баку жыцця абвінавачанага, а таксама інфармацыя з тэлеграм-канала, прызнаная экстрэмісцкай». 

Палітвязню ставіцца ў віну адміністраванне тэлеграм-канала «Мая краіна Беларусь», тэлеграм-чата, а таксама ўдзел у Маршы «Народнага ўльтыматума» 25 кастрычніка мінулага года.

Арцёму пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі.

Першы раз яго затрымалі пасля Маршу пенсіянераў у мінулым годзе, збілі і арыштавалі на 15 сутак паводле «народнага» артыкула 24.23 КаАП.

Другі раз Арцёма затрымалі сёлета напярэдадні Дня волі — 24 сакавіка. Раніцай у інтэрнат да яго прыйшлі сілавікі — падставай стаў бел-чырвона-белы сцяг, які, паводле іх інфармацыі, хтосьці вывесіў у пакоі. Усіх студэнтаў паклалі на падлогу і закавалі ў кайданкі, але забралі толькі Арцёма. Яго арыштавалі спачатку адміністрацыйна. Асудзілі на 25 сутак па арт. 24.23 КаАП, але потым выставілі абвінавачванне па крымінальным артыкуле за «стварэнне або кіраўніцтва экстрэмісцкім фармаваннем».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031