Знайсці
29.11.2021 / 08:15РусŁacБел

СААЗ: Пакуль не ясна, ці больш заразны «амікрон», але рызыка для прышчэпленых павышаная

Папярэднія даныя паказваюць на павышаную рызыку паўторнага заражэння ўжо перахварэлых пры кантакце з новым штамам «амікрон». Пра гэта заявіла Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ).

Пры гэтым у арганізацыі падкрэслілі, што пакуль няма дастатковай колькасці даных, якія пацвярджаюць інфармацыю аб тым, што новы штам каранавіруса «амікрон» небяспечнейшы за «дэльту». «Пакуль не ясна, ці з'яўляецца «амікрон» больш трансмісіўным — напрыклад, лягчэй перадаецца ад чалавека да чалавека — па параўнанні з іншымі варыянтамі, у тым ліку варыянтам «дэльта», — гаворыцца ў паведамленні.

У СААЗ адзначаюць, што колькасць людзей са станоўчым вынікам тэста на каранавірус у ПАР, дзе зафіксавалі ўспышку новага штама, павялічылася, аднак эпідэміялагічныя даследаванні працягваюцца, каб зразумець, звязана гэта з «амікронам», ці ж на гэта паўплывалі іншыя фактары.

Як заяўляюць спецыялісты СААЗ, пакуль таксама застаецца незразумелым, ці прыводзіць амікрон-штам да больш цяжкага цячэння хваробы ў параўнанні з іншымі мутацыямі інфекцыі, у тым ліку «дэльтай». «Паводле папярэдніх звестак, у Паўднёвай Афрыцы назіраецца рост колькасці шпіталізацый, але гэта можа быць звязана з павелічэннем агульнай колькасці інфікаваных людзей, а не з заражэннем менавіта штамам «амікрон»», — мяркуюць у арганізацыі.

Акрамя таго, як падкрэсліваюць у СААЗ, пакуль няма інфармацыі аб тым, што сімптомы, звязаныя з заражэннем «амікронам», адрозніваюцца ад сімптомаў пры заражэнні іншымі штамамі. «Для таго, каб зразумець ступень цяжкасці варыянта «амікрон», спатрэбіцца ад некалькіх дзён да некалькіх тыдняў», — гаворыцца ў заяве.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031