Знайсці
18.11.2021 / 14:46РусŁacБел

У метро Харкава адбылася перастрэлка з-за масак: студэнты не хацелі надзяваць

Былы паліцэйскі пасварыўся са студэнтамі, а затым стрэліў аднаму з іх у нагу. Канфлікт здарыўся каля 23 гадзін на станцыі метро «Дзяржпрам», паведамляе Бі-бі-сі — Украіна.

У вагоне 44-гадовы мужчына зрабіў групе студэнтаў заўвагу, што яны няправільна носяць маскі. У адказ моладзь абмацюкала былога паліцэйскага.

«Затым былы паліцэйскі дастаў пісталет і зрабіў некалькі стрэлаў уверх і ў нагу аднаго са студэнтаў», - распавялі ў Харкаўскай абласной пракуратуры.

Мужчына патлумачыў свае дзеянні неабходнай самаабаронай.

Паліцыя пачала дасудовае расследаванне па факце хуліганства з ужываннем агнястрэльнай зброі. Былому паліцэйскаму пагражае ад 3 да 7 гадоў турмы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031