Знайсці
18.11.2021 / 10:13РусŁacБел

Ірак паведаміў пра рэгістрацыю ўжо 430 мігрантаў, якія пажадалі вярнуцца на радзіму з Беларусі

Іракскія ўлады паведамілі аб рэгістрацыі 430 мігрантаў, якія знаходзяцца ў раёне польска-беларускай мяжы і гатовыя вылецець з Беларусі на радзіму. Пра гэта ў чацвер заявіў афіцыйны прадстаўнік міністэрства замежных спраў Ірака Ахмед ас-Сахаф.

Ён дадаў, што консульскія супрацоўнікі ў цяперашні час занятыя рэгістрацыяй яшчэ каля 50 мігрантаў, якія маюць намер адправіцца ў Ірак з раёна польска-беларускай мяжы, піша ТАСС.

Пазаўчора называлася лічба ў 170 чалавек.

Авіярэйс для вывазу іракцаў адбудзецца сёння, 18 лістапада, па маршруце Мінск — Эрбіль — Багдад. Рэйс будзе бясплатным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031