Знайсці
17.11.2021 / 19:34РусŁacБел

Эйсмант абвергла інфармацыю, што Лукашэнка абмяркоўваў з Меркель санкцыі

Аляксандр Лукашэнка не абмяркоўваў з Ангелай Меркель санкцыі і «прызнанне», гэта было б ніжэй за яго годнасць, заявіла «РІА Новості» Наталля Эйсмант.

Раней міністр замежных спраў Эстоніі Эва-Марыя Ліймэтс заявіла, што Лукашэнка высунуў умовай спынення міграцыйнага крызісу на межах ЕС прызнанне яго прэзідэнтам і скасаванне санкцый. Гэтую ўмову ён агучыў Меркель падчас тэлефоннай размовы ў панядзелак.

«Было б ніжэй за годнасць прэзідэнта Лукашэнкі падымаць у ходзе размовы падобныя пытанні ці выстаўляць падобныя ўмовы. Ні аднаго словы аб санкцыях і тым больш аб нейкім «прызнанні» ў ходзе размоў сказана не было. Тым больш, што для беларускага грамадства, якое абрала Лукашэнку прэзідэнтам краіны, такога пытання не існуе», — сказала Эйсмант.

Паводле яе слоў, заява кіраўніка МЗС Эстоніі «азначае, што пра той працэс, які цяпер ідзе па рашэнні праблемы бежанцаў, у Эстоніі ў прынцыпе нічога не ведаюць і нічога ў ім не значаць».

«Кіраўніку МЗС Эстоніі варта было б мець на ўвазе, што стэнаграмы гэтых размоў захоўваюцца як у нас, так і ў Нямеччыне. Хай звяртаюцца да партнёраў па Еўрасаюзе, там ім, магчыма, дадуць праўдзівую інфармацыю», — падкрэсліла Эйсмант.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031