Знайсці
17.11.2021 / 11:42РусŁacБел

Ганаровы консул Беларусі ў Іраку заклікаў мігрантаў вярнуцца дадому

Маджыд Аль-Кайсі, ганаровы консул Беларусі ў Іраку, у эфіры курдскага тэлебачання заявіў пра тое, што курдскім мігрантам варта вярнуцца ў Ірак.

 

Учора, 16 лістапада, Маджыд Аль-Кайсівыступіў у эфіры NRT. Ён патлумачыў, што Беларусь ніякім чынам не ўводзіла ў зман грамадзян Іраку і не выдавала нелегальных віз. Але мігрантам варта вярнуцца з Беларусі дадому.

Свой заклік Маджыд Аль-Кайсі патлумачыў тым, што Беларусь не можа забяспечыць мігрантаў, якія застаюцца ў лагеры на мяжы, прадуктамі харчавання. Беларусь забяспечвае мігрантаў хіба толькі некаторымі медыкаментамі.

Ірак прыпыніў дзейнасць ганаровага консула Беларусі на сваёй тэрыторыі.

Іракскія авіялініі плануюць першы рэйс па эвакуацыі сваіх грамадзян дадому з Беларусі ўжо ў гэты чацвер.

Паводле іракскага партала Shafaq News, Міністэрства замежных спраў Іраку зарэгістравала 170 сваіх грамадзян, якія хочуць вярнуцца дадому з беларуска-польскай мяжы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031